BE RU EN

«Тое што, Лукашэнка нервуецца - гэта знак»

  • 8.12.2018, 18:46

Крэмль пасажамі пра Вялікую Айчынную больш не проймеш.

У Крамлі пракаментавалі дыскусію Уладзіміра Пуціна і Лукашэнкі, якая адбылася напярэдадні на саміце ЕАЭС. Лукашэнка ў дастаткова рэзкай форме паспрачаўся з расейскім калегам што да кошту газу для краіны. Пазней Лукашэнка паведаміў, што яму давялося прасіць прабачэння перад Пуціным за непрыстойны тон выступу. Са слоў Дзмітрыя Пяскова, у выніку прэзідэнты дамовіліся правесці яшчэ адну сустрэчу да Новага года, каб уладзіць усе вострыя пытанні. Палітычны аглядальнік «Коммерсантъ FM» Дзмітрый Дрызэ мяркуе, што Лукашэнка гэтым разам можа пацярпець паразу ў жорсткім торгу з Масквой.

Дзмітрый Пяскоў назваў публічную палеміку Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі рабочай размовай, што не заўсёды мае адзінства ў меркаваннях. Прэс-сакратар расейскага прэзідэнта пры гэтым пахваліў механізм Еўразійскай эканамічнай прасторы, у рамках якога разгараюцца гэтак гарачыя дыскусіі. Напраўду 6 снежня 2018 года адбылася па-свойму беспрэцэдэнтная падзея: складана ўзгадаць, калі такое было - з Уладзімірам Пуціным паспрачаліся не проста публічна, але і ў дастаткова жорсткіх выразах. Так, вядома, Аляксандр Лукашэнка ўзначальвае незалежную дзяржаву і роўны Пуціну. Але гэта толькі тэарэтычна, так ці інакш, паклаўшы руку на сэрца, у вачах мільёнаў расейцаў і не толькі Пуцін усё ж стаіць вышэй, чым Лукашэнка. Тым больш, што апошні сам жа параўноўвае Беларусь з рэгіёнам Расеі, абураючыся, чаму атрымлівае газ удвая даражэй, чым суседняя Смаленская вобласць.

Мы ўсе добра ведаем, што ў цяперашняй Расеі такое проста немагчыма - нельга пярэчыць прэзідэнту Расеі, тым больш спрачацца з ім у жывым эфіры.

Прыкметна, што Лукашэнку дапякло, яму зусім няпроста: праз розныя падатковыя і іншыя манеўры расейскага ўрада ён страчвае прыбыткі бюджэту. У Расеі тлумачаць: часы ўжо не тыя - у саміх грошай мала. Таксама відавочна, што сустрэчы Пуцін-Лукашэнка не прынеслі патрэбнага вынік. Лукашэнку можна зразумець: калі абрынецца эканоміка, яго далейшыя палітычныя перспектывы нельга будзе назваць вясёлымі. Партнёры з Масквы - бізнэсоўцы, якіх пасажамі пра Вялікую Айчынную не зачэпіш. Хочаш крэдыты і таннае паліва, ну дык саступай.

Тое што, Аляксандр Лукашэнка нервуецца, - гэта знак. Гэты наступ расейскія партнёры будуць развіваць, бо дагэтуль Лукашэнка так ці інакш прасоўваў патрэбныя яму пастановы. Зразумела, што вечна так доўжыцца не можа.

Апошнія навіны