BE RU EN

Рэклама расейскага маянэзу выклікала скандал у Грузіі

  • 8.12.2018, 13:58

Чыноўніцы думалі, што рэкламуюць украінскую марку.

Кіраўніцы прэс-службаў Міністэрства абароны, адміністрацыі прэзідэнта і Службы падаткаў Грузіі зняліся ў рэкламе расейскага маянэзу «Слобода» ў часопісе City, пасля чаго разгарэўся скандал, пра гэта паведамляе грузінскі партал Netgazeti.ge.

Пасля хвалі крытыкі артыкул быў выдалены, а чыноўніцы заявілі, што не ведалі пра рэкламныя здымкі. Так, кіраўніца прэс-службы Міністэрства абароны Грузіі Ніно Талардава заявіла, што да пачатку здымак не падазравала пра тое, што будзе ўдзельнічаць у рэкламнай фотасесіі. Пры гэтым Талардава думала, што «Слобода» з'яўляецца ўкраінскай маркай, а таксама дадала, што ніколі не купляе тавары з Расеі.

Аналагічную пазіцыю выказала прэс-сакратарка Службы падаткаў Грузіі Хація Маісцрапішвілі, якая, з ейных слоў, таксама не ведала пра расейскае паходжанне маянэзу.

Тое ж самае заявіла і кіраўніца прэс-службы адміністрацыі прэзідэнта Грузіі Эка Мішвеладзе.

«Я думала, што прадукт украінскі. Але я наогул не ведала, што гэтая рубрыка або інтэрв'ю былі рэкламай. Я думала, што гэты бяскрыўднае навагодняе інтэрв'ю і фатаграфія з сяброўкамі», - адзначыла Мішвеладзе.

Апошнія навіны