BE RU EN

У Беларусі чакаюцца туман і галалёдзіца

  • 8.12.2018, 12:35

Тэмпература паветра будзе ад 1 марозу да 5 цяпла.

Туман і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 9 снежня, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У нядзелю будзе воблачна. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па захадзе пройдуць ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі чакаюцца туман і слабы галалёд.

На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы ўмераны, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, удзень - ад 1 марозу да 5 цяпла.

Апошнія навіны