BE RU EN

Праз магутны снегапад і аварыі абцяжараны рух на гарадзенскай трасе

  • 7.12.2018, 17:41

У пятніцу ў сувязі са складанымі варункамі надвор'я на М6 адбываюцца ДТЗ.

Адно з іх, з удзелам фур, здарылася на пуцеправодзе каля павароту на вёску Ваверку ў Лідскім раёне. Праз яе на гэтым адрэзку ўзніклі перашкоды руху. На нейкі час супрацоўнікі ДАІ арганізавалі пачарговы праезд па адной паласе, піша onliner.by.

У Дзяржаўтаінспекцыі ўжываюць захады для аднаўлення нармальнага руху і заклікаюць кіроўцаў выбіраць бяспечную хуткасць, дыстанцыю, інтэрвал паміж аўтамабілямі і ўключаць блізкае святло фар.

На трасе М6 аварый сёння шмат. Цягам дня відавочцы паведамляюць аб новых выпадках.

Апошнія навіны