BE RU EN

Суд арыштаваў экс-прэзідэнта Арменіі Качарана

  • 7.12.2018, 16:03

Роберт Качаран абвінавачваецца ў звяржэнні канстытуцыйнага ладу.

Апеляцыйны крымінальны суд Арменіі пастанавіў пакінуць у дзеянні пастанову суда агульнай юрысдыкцыі аб арышце былога прэзідэнта Арменіі Роберта Качарана.

Пра гэта паведамляе «Радыё Азатуцюн».

Адзін з адвакатаў Качарана Айк Алумян пацвердзіў, што суд адхіліў скаргі боку абароны.

Як падкрэсліў адвакат, яны будуць абскарджваць пастанову апеляцыйнага суда ва ўсіх магчымых інстанцыях і ўсімі магчымымі спосабамі.

«Гэта пастанова стала беспрэцэдэнтнай у плане парушэнняў у прававой сферы... Натуральна, яна была прынятая пад ціскам. Гэта зразумела ўсім», - заявіў Алумян.

Экс-прэзідэнт Арменіі Роберт Качаран абвінавачваецца ў звяржэнні канстытуцыйнага ладу групай асоб паводле справы аб падзеях 1 сакавіка 2008 года.

27 ліпеня суд агульнай юрысдыкцыі Ерэвана выбраў ў дачыненні да Качарана ў якасці меры стрымання двухмесячны арышт. Аднак 13 жніўня Апеляцыйны суд скасаваў пастанову суда першай інстанцыі і вызваліў Качарана, прыняўшы за аснову права на недатыкальнасць, дадзенае прэзідэнту паводле Канстытуцыі.

Апошнія навіны