BE RU EN

Мадэрнізацыя па-лукашэнкаўску прынесла адны страты

  • 6.12.2018, 21:34

Больш за мільярд даляраў інвестыцый у прадпрыемствы Магілёўскай вобласці так і не прынеслі чаканага выніку.

Больш за мільярд даляраў інвестыцый у прадпрыемствы Магілёўскай вобласці так і не прынеслі чаканага выніку. Сродкі, укладзеныя ў прадпрыемствы цэментнай, дрэваапрацоўчай, гарбарнай і хімічнай галіны, не палепшылі стан заводаў і фабрык.

Камітэт дзяржаўнага кантролю выявіў, што ўсе інвестыцыйныя праекты праваліліся, піша «Белсат» са спасылкай на БелТА.

У выніку магутнасці не выкарыстоўваюцца. А калі і ёсць поўная загрузка прадпрыемства, то яна неэфектыўная.

Сярод недахопаў, выяўленых КДК, - цяжкасці з выплатай інвестыцыйных крэдытаў і складанасці са збытам прадукцыі створаных вытворчасцей. У выніку аказалася, што дзейнасць прадпрыемстваў, якія правяралі кантралёры, неэфектыўная і стратная.

Апошнія навіны