BE RU EN

На заводзе шасцерань у Менску загінуў рабочы

  • 6.12.2018, 18:01

Кіраўніцтва завода адхрысцілася ад здарэння.

Пра гэта сайту сharter97.org паведаміў чытач. Надзвычайнае здарэнне адбылося на менскім заводзе шасцерань. Загінуў 58-гадовы стропальшчык Несцяровіч Уладзімір. Лопнула стропа-трос пры зняцці дэталі вагой 3,5 т са станка.

«Кіраўніцтва тут жа адпісалася, што ніхто яго туды не пасылаў. Сёння яго пахавалі ў Смілавічах. Жонка сказала, што не будзе падаваць у суд, каб не пасадзілі жанчыну-кранаўшчыка», - паведаміў чытач.

Апошнія навіны