Якім коштам прадаюць самыя бюджэтныя «аднапакаёўкі» ў Менску і як яны выглядаюць
- 5.12.2018, 19:53
Падборка самых танных варыянтаў.
Яшчэ ў пачатку восені 2017 года можна было купіць «аднапакаёўку» у 9-павярховай панэльцы ў спальным раёне Менска за 34-35 тысяч даляраў у эквіваленце. Але ўжо праз паўгода, вясной, кватэры сталі даражэць: адбіліся крэдыты, якія сталі больш даступнымі. Улетку выбар кватэр у межах сарака тысяч даляраў яшчэ быў. Tut.by вывучыў жыллё, якое прадаюць цяпер на другасным рынку нерухомасці, і зрабіў падборку самых танных варыянтаў.
На Красіна - 35 тысяч даляраў
Самы танны варыянт аднапакаёвай кватэры прапануюць у Заводскім раёне на вуліцы Красіна, 20. Плошча - 33,5 квадратнага метра, з раздзельным санвузлом. Пра рамонт у кватэры гаворыцца лаканічна: «дрэнны стан». Зрэшты, не ўсім падабаецца жыць у чужым, хай і добрым рамонце. Так што будучыя гаспадары могуць зрабіць інтэр'ер на свой густ. Кошт - 35 тысяч даляраў у эквіваленце.
На Розы Люксембург - 35 тысяч даляраў
«Аднапакаёўка» плошчай 31 квадратны метр размешчаная ў блокавым доме 1961 года пабудовы. Кошт - 35 тысяч даляраў у эквіваленце.
На Багдановіча - 36 тысяч даляраў
Маламетражка з рамонтам прадаецца на вуліцы Багдановіча, 90. Дом цагляны, 1971 года пабудовы. Плошча кватэры - 21 квадратны метр. Кошт - 36 тысяч даляраў у эквіваленце.
На Сяліцкага, 99 - 36 тысяч даляраў
Можна разгледзець варыянт у Шабанах, праўда, наогул без рамонту. Аднапакаёвая кватэра плошчай 35 квадратных метраў размешчаная ў панэльным доме 1990 года пабудовы. Кошт - 36 тысяч даляраў у эквіваленце.
У Шабанах - 37,8 тысячы даляраў
На вуліцы Бачылы, 7/2 прадаецца аднапакаёвая кватэра плошчай 34 квадратныя метры. Дом панэльны, 1993 года пабудовы. Кошт - 37,8 тысячы даляраў у эквіваленце.
У Курасоўшчыне - 38,9
Аднапакаёвая кватэра плошчай 29 квадратных метраў прадаецца ў панэльным доме на вуліцы Казінца, 70. У абвестцы паведамляецца, што жыллё - з рамонтам: заменена сантэхніка, стаіць новая пліта. Кватэру прадаюць за 38,9 тысячы даляраў у эквіваленце.