BE RU EN

Дзярждума РФ ухваліла забарону вулічных табло з курсамі валют

  • 5.12.2018, 19:32

Дзярждума РФ наважыла пазбавіць расейцаў ад пастаяннага напаміну аб тым, колькі каштуе даляр.

Дзярждума прыняла ў трэцім, канчатковым чытанні законапраект, згодна з якім забараняецца размяшчаць на вуліцах інфармацыйныя табло з курсамі замежных валют.

Пра гэта гаворыцца на сайце ніжняй палаты парламента.

Новая рэдакцыя закона «Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі» дае Цэнтрабанку РФ права вызначаць для крэдытных арганізацый патрабаванні да размяшчэння інфармацыі аб курсах валют.

Апошнія навіны