BE RU EN

Біл Гейтс назваў топ-5 кніг 2018 года

  • 5.12.2018, 15:27

Спіс уключае кнігі, прысвечаныя розным сферам жыцця.

Прадпрымальнік і заснавальнік Microsoft Біл Гейтс традыцыйна апублікаваў спіс найлепшых кніг мінаючага 2018 года. Пералік уключае кнігі з розных сфер, пачынаючы ад кіраўніцтва па медытацыі і заканчваючы апусканнем у аўтаномную зброю. Спіс быў апублікаваны ў афіцыйным блогу мільярдэра, піша korrespondent.net.

У пяцёрку кніг, адабраных Гейтсам, увайшла аўтабіяграфічная «Вучаніца пісьменніцы» Тары Вестовер, у якой аўтарка распавяла аб сваім сталенні ў мармонскім грамадстве.

Таксама значыцца тут «Армія з нікога» Пола Шарэ - кніга, прысвечаная аўтаномнай зброі, у якой таксама разважаецца пра штучны розум.

Далей ідзе «Благая кроў» Джона Карэйру, прысвечаная ўзлёту і падзенню кампаніі Theranos.

Замыкаюць пяцёрку кніг «21 урок для 21 стагоддзя» Юваль Ной Харарэ пра спосаб апрацоўкі інфармацыі і мысленне што да навакольных праблем, а таксама «Шырокае кіраўніцтва па медытацыі і ўсвядомленасці» Эндзі Паддзікомба.

Апошнія навіны