BE RU EN

ЕСПЧ адмовіў ураду Расеі ў пераглядзе справы Pussy Riot

  • 4.12.2018, 19:29

Пастанова аб кампенсацыі, якую павінна выплаціць Расея тром удзельніцам Pussy Riot, застаецца ў дзеянні.

Еўрапейскі суд правоў чалавека не знайшоў падстаў для накіравання ў Вялікую палату справы аб хуліганстве ў дачыненні да удзельніц панк-гурту Pussy Riot. «Просьба ўрада Расеі аб перадачы справы адхіленая», - паведамілі ў судзе.

Такім чынам, пастанова аб кампенсацыі, якую павінна выплаціць Расея тром удзельніцам Pussy Riot, застаецца ў сіле, паведамляе svoboda.org.

На працягу трох месяцаў Надзеі Талаконнікавай і Марыі Алёхінай расейскія ўлады павінны выплаціць па 16 тысяч еўраў, Кацярыне Самуцэвіч - 5 тысяч еўраў. Таксама 11 тысяч 750 еўраў Расея заплаціць у якасці кампенсацыі іх выдаткаў.

Як пастанавіў Еўрапейскі суд, у дачыненні да удзельніц Pussy Riot былі парушаныя два артыкулы Канвенцыі абароны правоў чалавека і асноўных свабод: аб праве на свабоду выказвання меркавання і аб праве на справядлівы судовы разбор.

Апошнія навіны