BE RU EN

Кіраўніком Банка развіцця прызначаны Андрэй Жышкевіч

  • 4.12.2018, 18:35

Дагэтуль Жышкевіч узначальваў «МТБанк».

Прэзідэнт Беларусі даў згоду на прызначэнне Андрэя Жышкевіча старшынём праўлення Банка развіцця. Пра гэта паведаміла сёння прэс-служба дыктатара.

Пры разглядзе кадравага пытання Лукашэнка адзначыў, што на пасаду было шмат кандыдатур, аднак Андрэя Жышкевіча рэкамендавалі кіраўнік Нацбанка і міністр фінансаў.

Кіраўнік выказаў упэўненасць, што банк працягне займаць актыўную пазіцыю з пункту гледжання рэалізацыі важных для развіцця краіны праектаў.

У тым ліку адным з асноўных напрамкаў застанецца падтрымка экспарту. Гаворка, між іншым, ішла аб магчымым фінансаванні праектаў у развіцці гандлю з краінамі Афрыкі.

Апошнія навіны