BE RU EN

Польшча становіцца адной вялікай інвестыцыйнай зонай

  • 4.12.2018, 12:07

Новыя правілы ў краіне-суседцы Беларусі дазваляюць вызваляць інвестараў ад падаткаў цягам 10-15 гадоў.

Старшыня Польскага агенцтва інвестыцый і гандлю Томаш Пісуля мяркуе, што новы закон аб Польскай інвестыцыйнай зоне спрыяе фармаванню канкурэнтаздольнасці краіны, паведамляе «Радыё Польшча».

Паводле новага закона, які ўвайшоў у дзеянне ў пачатку верасня, уся Польшча з'яўляецца асаблівай эканамічнай зонай.

Новыя правілы дазваляюць вызваляць інвестараў ад падаткаў цягам 10-15 гадоў. Дадатковыя магчымасці ствараюцца для малых і сярэдніх кампаній. Томаш Пісуля адзначае: «Мы хочам, каб польскія фірмы, якія цікавяцца інвестыцыямі, маглі карыстацца вызваленнем ад падатку на прыбытак і іншымі перавагамі».

Новы закон павінен спрыяць залучэнні новых інвестыцый, што прывядзе да доўгатэрміновага росту эканомікі краіны. Малыя і сярэднія кампаніі змогуць інвеставаць у сферу сваёй дзейнасці там, дзе ім гэта больш зручна.

Апошнія навіны