BE RU EN

Інсайдэр паказаў, як будзе выглядаць Nokia 9 з пяццю камерамі

  • 31.12.2018, 13:04

Прыладу выканаюць са шкла.

Вядомы інсайдэр Эван Блас на сваёй Twitter-старонцы выдаў дызайн новага флагманскага смартфону кампаніі HMD Global - Nokia 9. Пра гэта піша рэсурс PhoneArena.

Як і меркавалася ў некалькіх папярэдніх «выцеках», прыладу выканаюць са шкла. На заднім боку апарата размесціцца асноўная камера ZEISS з пяццю модулямі - звычайным, сэнсарам глыбіні, звышшырокакутным, тэлефота- і манахромным. Там жа будзе бліскавіца і датчык набліжэння.

Вядома, што сканэр адбіткаў пальцаў убудаваны проста ў дысплей дыяганаллю 5,9 цалі. Працэсарам для Nokia 9 выступіць Snapdragon 845, які дапоўняць 6 ГБ аперацыйнай і 128 ГБ убудаванай памяці. Аперацыйная сістэма - Android 9 Pie (Nokia 9 увойдзе ў праграму Android One ад Google).

Мусібыць, анонс флагмана пройдзе ў студзені на выставе CES 2019, або на MWC 2019 у Барсэлоне ў лютым. Паводле непацверджанай інфармацыі, прыладу могуць назваць Nokia 9 PureView.

Апошнія навіны