BE RU EN

Рахунак-2019: якія будуць новыя тарыфы

  • 31.12.2018, 8:15

Ва ўсіх рэгіёнах і ў Менску ўстанавілі тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі на 2019 год.

Нагадаем, раней Лукашэнкам былі зацверджаны гранічна дапушчальныя тарыфы. Пасля гэтага аблвыканкамы і Менскі гарвыканкам зацвердзілі новыя тарыфы на ЖКП на наступны год. Але тарыфы не маюць быць вышэйшыя за гранічна дапушчальныя. Finance.tut.by паглядзеў, як беларусы будуць плаціць за ЖКП у 2019 годзе.

Тарыфы як на водазабеспячэнне ўстанавілі на ўзроўні гранічна дапушчальных - 0,8338 рубля за 1 кубамэтар, так і на тэхабслугоўванне жылога дома - 0,1187 рубля за 1 квадратны мэтар агульнай плошчы жылога памяшкання. Тарыф на водаадвядзенне (каналізацыю) таксама ўстанавілі паводле найвышэйшага ўзроўню - 0,6383 рубля за 1 кубамэтар (за выняткам Менска, дзе тарыф складае 0,5518 за 1 кубамэтар).

Ільгатаваны тарыф на капітальны рамонт жылога дома ва ўсёй краіне ўстанавілі на максімальным узроўні - 0,1001рубля за 1 квадратны мэтар.

Субсидируемые тарифы на ЖКУ по регионам

техобслуживание

(за 1 кв. метр)

капремонт

(за 1 кв. метр)

водоснабжение

(за 1 кубометр)

канализация

(за 1 кубометр)

техобслуживание лифта

(на одного проживающего)

Минск 0,1187 0,1001 0,8338 0,5518 1,4
регионы 0,1187 0,1001 0,8338 0,6383 1,4

Субсідаваны тарыф на тэхабслугоўванне ліфта устаноўлены на адным узроўні - 1,4 рубля на аднаго жыхара (на ўзроўні 2018 года). Пры гэтым поўны тарыф адрозніваецца ў Менску і рэгіёнах: у сталіцы ён складае 1,43 рубля на аднаго жыхара, у Менскай вобласці - 1,59 рубля, а ва ўсіх астатніх рэгіёнах - 1,5 рубля.

Полные тарифы на ЖКУ по регионам

техобслуживание

(за 1 кв. метр)

техобслуживание лифта

(на одного проживающего)

водоснабжение

(за 1 кубометр)

канализация

(за 1 кубометр)

Минск 0,1216 1,43 0,8370 0,5518
Витебская 0,1274 1,5 0,9370 0,7268
Могилевская 0,1274 1,5 0,9154 0,7079
Минская 0,1274 1,59 0,9204 0,7449
Гомельская 0,1274 1,5 0,9367 0,8020
Гродненская 0,1274 1,5 0,9286 0,7476
Брестская 0,1274 1,5 0,8688 0,7440

Поўны тарыф на тэхабслугоўванне ў Менску ў 2019 годзе складзе 0,1216 рубля за квадратны мэтар, а ў рэгіёнах - 0,1274 рубля. Пры гэтым поўныя тарыфы за водазабеспячэнне і каналізацыю адрозніваюцца ва ўсіх рэгіёнах і Менску.

Зацверджаныя гранічныя ўзроўні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва ў 2019 годзе дазволяць выйсці на ўзровень кампенсацыі ва ўсім комплексе паслуг больш чым у 80%, адзначалі раней у МАРГ.

Нагадаем, плануецца, што пад канец гэтага года тарыфы, паводле якіх насельніцтва аплачвае жыллёва-камунальныя паслугі, будуць кампенсаваць 76,3% іх кошту.

Апошнія навіны