BE RU EN

Медыкі прыйдуць 5 снежня ў крамы Менска

  • 3.12.2018, 21:55

У крамах Менска медыкі пракансультуюць адносна неінфекцыйных захворванняў, памераюць ціск, рост і ўзважаць.

5 снежня ва ўстановах аховы здароўя і крамах Менска пройдзе шырокамаштабная інфармацыйна-адукацыйная акцыя прафілактыкі неінфекцыйных захворванняў, паведамляе сайт Міністэрства аховы здароўя.

Спецыялісты памераюць ахвочым артэрыяльны ціск, рост і ўзважаць. У медыкаў можна будзе атрымаць кансультацыі адносна прафілактыкі хвароб сістэмы кровазвароту і фармавання здаровага ладу жыцця.

Пад неінфекцыйнымі захворваннямі, як правіла, маюцца на ўвазе сардэчна-сасудзістыя і анкалагічныя захворванні, дыябет і хранічныя хваробы лёгкіх. Часта яны ўзнікаюць праз курэнне, злоўжыванне алкаголем, нездаровае харчаванне і недастатковую фізічную актыўнасць.

Месцы правядзення акцыі прафілактыкі неінфекцыйных захворванняў

Апошнія навіны