BE RU EN

Нават працоўным магілёўцам пачалі прыходзіць «лісты шчасця»

  • 3.12.2018, 12:09

У «дармаедскую» базу трапілі блізу 500 тысяч беларусаў.

Блізу 500 тысяч чалавек уключаныя ў базу звестак працаздольных грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы. Пра гэта заявіла ў праграме «Галоўны эфір» на «Беларусь 1» міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.

«Блізу 500 тысяч [чалавек] у гэтай базе. Больш дэталёвую інфармацыю ў разрэзе абласцей і рэгіёнаў мы атрымаем пазней», - сказала Касцевіч.

Магілёўцам, у тым ліку афіцыйна працаўладкаваным, ужо прыходзяць «лісты шчасця» з просьбай з'явіцца ў падатковую і пацвердзіць занятасць. Фота дакумента апублікаванае ў супольнасці «Магілёў Live».

Нагадаем, што беларусы, якія працуюць за мяжой, аўтаматычна трапляюць у «дармаеды». Складаць спісы будуць спецыяльныя камісіі, якія працуюць з асабістай інфармацыяй беларусаў.

Не раз заяўлялася аб тым, што «дармаеды» будуць аплачваць і іншыя паслугі, якія субсідуюцца дзяржавай, а «незанятых у эканоміцы беларусаў» палохалі ЛПП.

Нагадаем, што папярэдняя версія «дармаедскага дэкрэта» выклікала масавыя пратэсты, якія экспэрты называюць самымі маштабнымі ў Беларусі з часоў «перабудовы».

Апошнія навіны