BE RU EN

Фотафакт: Як выглядае Калядная ялінка ў Вільні

  • 3.12.2018, 11:25

Летась галоўная ялінка Літвы стала самай прыгожай у Еўропе.

1 снежня ў Літве запалілі агні на галоўнай каляднай ялінцы на Катэдральнай плошчы. Святочны ўбор ялінкі ацэньваюць па-рознаму, таму Delfi прапануе параўнаць яе з леташняй.

Летась галоўная ялінка Літвы стала самай прыгожай у Еўропе. Гарадская мэрыя паведаміла, што ялінка была вышынёй 27 м. На ёй мігцелі 70 000 лямпачак, 900 цацак, а агульная плошча кампазіцыі склала больш за 2500 кв. м. Аўтар ідэі - Дамінікас Канцавічус паведаміў, што ялінку ўпрыгожвалі паводле ўзору 2016 года.

1 снежня 2018 года запалілі агні на галоўнай каляднай ялінцы на Катэдральнай плошчы ў Вільні. Сёлета ялінка таксама дасягае 27 м у вышыню і 50 у шырыню і займае ўсю прастору каляднага гарадка. Са слоў аўтара праекта «Каляды ў сталіцы» Паўлюса Юргуціса, сёлета з бюджэту было атрымана блізу 300 000 еўраў, летась - 200 000 еўраў.

Юргуціс паведаміў, што лозунг гэтага года: Вільня - час Калядаў.

«Ялінка ўпрыгожаная стандартнымі спускавымі механізмамі класічных гадзіннікаў, з зубчастымі колцамі», - сказаў Юргуціс. Сёлета кампазіцыя адлюстроўвае адзін з сімвалаў Вільні. «Гэта Званіца Катэдральнай плошчы. На званіцы ёсць гадзіннік. Гэты гадзіннік нібы перабраўся на плошчу і паўтараецца ў мастацкай кампазіцыі», - заўважыў ён.

Апошнія навіны