BE RU EN

Лукашэнка і Пуцін ізноў не дамовіліся?

  • 29.12.2018, 20:55

Сустрэча дыктатара і кіраўніка Крамля закончылася, але пра вынікі невядома.

На сайце ТАСС з'явілася інфармацыя пра тое, што сустрэча паміж Пуціным і Лукашэнкам закончылася. Заўзятыя «хаўруснікі» размаўлялі за зачыненымі дзвярыма 3,5 гадзіны.

Нічога пра вынікі перамоў не паведамляецца. Раней прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў праінфармаваў журналістаў, што размовы з прэсай пасля сустрэчы не плануецца.

Пасля сустрэчы Пуцін прапаноўваў Лукашэнку пагуляць у хакей. Правадыр сёння ўзяў удзел у матчы «Начной хакейнай лігі»:

«Аляксандру Рыгоравічу (Лукашэнку) я прапаноўваў, дарэчы. Я яму сказаў, што мы сёння гуляем, прапанаваў яму застацца. Зразумець яго можна. Неўзабаве Новы год. Ён сказаў, што яму трэба быць дома ў Менску, там шмат праблем, бягучых спраў. Перад Новым годам іх заўсёды вельмі шмат», - сказаў Пуцін.

Нагадаем, гэта ўжо трэцяя сустрэча паміж Пуціным і Лукашэнкам у снежні. Дыктатар не можа дамовіцца аб кампенсацыі за падатковы манеўр Расеі, падчас якога эканоміка Беларусі страціць блізу 11 мільярдаў даляраў за чатыры гады. РФ адыходзіць ад прынцыпу «нафта ў абмен на пацалункі» і патрабуе ад афіцыйнага Менска выканання ўмовы аб «саюзнай дзяржаве», падпісанай у 1999 годзе: увядзенне на тэрыторыі Беларусі расейскага рубля, стварэнне адзінай мытні і судовай сістэмы.

Апошнія навіны