BE RU EN

Медыкі параілі дарослым людзям піць больш кавы

  • 29.12.2018, 10:15

Навукоўцы прыйшлі да высновы, што дастаткова вялікі аб'ём кавы, які выпіваем за дзень, не шкодзіць здароўю чалавека.

Нарвежскі ўніверсітэт навук аб жыцці падзяліўся вынікамі мета-аналізу звестак, атрыманых з больш чым 740 даследаванняў, праведзеных у перыяд паміж 2001 і 2015 гадамі. Аўтары гэтых праектаў вывучалі асаблівасці ўплыву кафеіну на арганізм чалавека, зыходзячы з 5 крытэраў - здольнасці праяўляць таксічны эфект, а таксама ўплываць на косткі, сэрца, мозг і рэпрадуктыўную сістэму чалавека.

Прааналізаваўшы звесткі, атрыманыя падчас работ, нарвежскія даследнікі канстатавалі: можна без шкоды для здароўя піць даволі шмат кавы.

«Паводле атрыманых звестак, штодзённае спажыванне 400 мг кафеіну, што эквівалентна 4 кубкам кавы, з'яўляецца бяспечнай колькасцю для дарослых людзей. Датуль, пакуль гэта велічыня не перавышаецца рэгулярна, няма неабходнасці турбавацца пра ўплыў кавы на здароўе», - рэзюмавалі спецыялісты.

Навукоўцы нагадалі, што кава валодае шэрагам пераваг для арганізма - кафеін здольны памяншаць запаленні, і паляпшаць працу мозгу і сэрца, перашкаджаць развіццю дэменцыі.

У той жа час аўтары працы абмовіліся, што цяжарным жанчынам варта ўжываць каву ў строгай адпаведнасці з прадпісаннем лекара.

Апошнія навіны