BE RU EN

У Егіпце ўзарвалі аўтобус з турыстамі

  • 28.12.2018, 21:26

Ёсць загінулыя.

28 снежня ў прыгарадзе Каіра Гізе адбыўся выбух, ахвярамі якога сталі пасажыры турыстычнага аўтобуса. Пра гэта са спасылкай на Міністэрства ўнутраных спраў Егіпта паведамляе тэлеканал Sky News Arabia.

У выніку выбуху загінулі два чалавекі і 12 атрымалі раненні.

Праваахоўнікі распавялі, што выбухоўка была схаваная побач з дарогай і актываваная, калі побач праязджаў аўтобус з турыстамі з В'етнама.

Сярод пацярпелых-кіроўца і прадстаўнік турыстычнай кампаніі, яны егіпцяне.

Апошнія навіны