BE RU EN

Зміцер Вайцюшкевіч і РСП прэзентавалі калядную песню

  • 27.12.2018, 14:01

Кампазіцыя атрымала назву «Валёначак святога Мікалая».

Напярэдадні святочнага канцэрта, які адбудзецца 7 студзеня ў менскім Палацы культуры імя Шарко, Зміцер Вайцюшкевіч разам з групай РСП прэзентаваў новую калядную песню на вершы Уладзіміра Някляева. Кампазіцыя атрымала назву «Валёначак святога Мікалая», піша nn.by.

«Кожны год мы з паэтам Уладзімірам Някляевым робім музычны падарунак нашым слухачам у выглядзе каляднай песні. Сёлета мне здалося, што яна павінна гучаць з партугальскімі або кубінскімі матывамі, у стылі сальса або фаду. Захацелася сумясціць сваю сур'ёзнасць з трохі гумарыстычным спосабам гурта РСП, вось і атрымаўся такі дуэт», - распавёў Зміцер Вайцюшкевіч.

Рэжысёр кліпа - Сяргей Торбік. Каманда таксама дзякуе Таццяне Сініцвай за прастору для здымак.

Канцэрт 7 студзеня пад назвай «На Каляды» прадоўжыць традыцыю святочных лірычных мерапрыемстваў для ўсёй сям'і. У адным аддзяленні прагучаць тэматычныя святочныя кампазіцыі, у другім - найлепшыя песні з розных альбомаў. На праграму другога аддзялення можа паўплываць кожны слухач, пакінуўшы заяўкі Вайцюшкевічу ў сацыяльных сетках.

Апошнія навіны