BE RU EN

Памёр заслужаны артыст Беларусі Анатоль Кашталапаў

  • 25.12.2018, 20:30

Мастацкаму кіраўніку ансамбля народнай музыкі «Свята» было 70 гадоў.

48 з іх ён прысвяціў мастацтву, паведамляе tvr.by.

Нарадзіўся артыст у Магілёве. Характэрны танцоўшчык і мультыінструменталіст працаваў у трупе балета Дзяржаўнага народнага хору Беларусі і ў першым складзе ансамбля «Харошкі».

Правобраз маладога Анатоля Кашталапава намаляваны ў мазаічных пано на фасадзе дамоў насупраць Нацыянальнай бібліятэкі.

Апошнія навіны