BE RU EN

Якім стаў першы дзень зімы для беларускіх кіроўцаў

  • 2.12.2018, 15:48

1 снежня ў Менску адбылося 188 аварый.

З раніцы жыхары сталіцы скардзіліся на адсутнасць снегаўборачнай тэхнікі. У раёне абеду прадстаўнік «Гаррамаўтадар Менгарвыканкама» Алег Лукашэнка паведаміў БелТА, што да ўборкі снегу ў Менску «прыступілі яшчэ раніцай» і ў ёй задзейнічана амаль 270 адзінак тэхнікі, піша «Cалiдарнасць».

Але гэта не ўратавала ад шматлікіх ДТЗ.

Афіцыйная прадстаўніца УДАІ МУС Беларусі Ганна Банадык паведаміла, што ў Менску ў першы дзень зімы адбылося 188 аварый.

– Блізу 14-й рухаючыся па трасе М4 і МКАДа, налічыў чатыры аварыі, хай і нязначныя, – паведаміў адзін з чытачоў.

Некалькі ДТЗ зафіксавалі карыстальнікі Onliner. На з'ездзе на Маладзечна адбылася аварыя з удзелам фуры.

Аварыя на МКАД недалёка ад Драздоў.

5-ы кіламетр гарадзенскай трасы.

На МКАД-2 аўтамабіль Daewoo занесла пад фуру: загінулі бацька і бабуля 19-гадовага кіроўцы легкавушкі.

Фото ГАИ Минского района

– 19-гадовы кіроўца за рулём аўтамабіля Daewoo Espero, рухаючыся ў паласе тармажэння, паварочваў у аграгарадок Пятрышкі, не ўлічыў умовы надвор'я, у выніку чаго дапусціў занос, аўтамабіль наехаў на дарожную агароджу, пасля чаго выехаў на паласу руху, дзе адбылося сутыкненне з аўтацягніком, – паведамілі Abw.by у ДАІ.

Апошнія навіны