BE RU EN

У ЗША мужчына няўдала зрабіў дзяўчыне прапанову

  • 2.12.2018, 13:36

Гэта і самая сумная, і самая смешная гісторыя з прапановай рукі і сэрца.

Паліцыя Нью-Ёрка шукае мужчыну, які выпадкова выпусціў у каналізацыйныя краткі пярсцёнак, калі рабіў прапанову каханай. Пра гэта паведамляецца на афіцыйнай Twitter-старонцы New York Police Department.

«Адшукваецца за тое, што выпусціў пярсцёнак сваёй нявесты на Таймс-сквер! Яна сказала "так" – ён быў настолькі рады, што выпусціў пярсцёнак у краткі», – апавялі паліцыянты.

Яны дадалі, што нават пачысцілі ювелірнае ўпрыгажэнне ад бруду, і выказалі надзею, што змогуць вярнуць яго "шчаслівай пары".

Карыстальнікі сеціва не змаглі застацца абыякавымі да гэтай сітуацыі.

«Цяпер кожная іхняя сварка будзе заканчвацца словамі: “Як мінімум не я выпусціла заручальны пярсцёнак у каналізацыйныя краткі”», – пажартаваў @jimreittinger.

"Гэта і самая сумная, і самая смешная на свеце гісторыя з прапановай рукі і сэрца. Будзе пра што расказаць унукам", – напісала @ RaychelTania.

"Трэба было да яго вяроўку прывязаць", – з'іранізаваў @HerbSpeaks.

Апошнія навіны