BE RU EN

Відэаролік «Беларусь. Звыш чакання» прызнаны самым прыгожым на конкурсе ў Шанхаі

  • 2.12.2018, 12:41

Неверагодна прыгожы ролік пра нашу краіну.

Відэаролік «Беларусь. Звыш за чаканне» прызнаны найлепшым у намінацыі «Самае прыгожае відэа» на Міжнародным конкурсе турыстычных відэа, які прайшоў у Шанхаі, паведамляе прэс-цэнтр Міністэрства спорту і турызму Беларусі.

Конкурс Global Travel Video Competition прайшоў ужо трэці раз. Беларусь у ім удзельнічала ўпершыню.

Ад нашай краіны творчую працу прадставіла Нацыянальнае агенцтва турызму, на замову якога відэаролік вырабіла кампанія VARVIS Production (рэжысёр – Сяргей Варапаеў).

Журы прызнала, што праца заслугоўвае самых пахвальных словаў і высокіх адзнак.

У конкурсе ўдзельнічалі Беларусь, Егіпет, Ізраіль, Гішпанія, Рэспубліка Карэя, Турцыя, Харватыя, Шры-Ланка, Японія і шэраг іншых краінаў.

Апошнія навіны