BE RU EN

Ратару скасавала ўсе выступы ў Маскве

  • 2.12.2018, 12:15

Спявачка Сафія Ратару адмовілася ехаць у Маскву ў сувязі з увядзеннем ва Украіне ваеннага становішча.

Пра гэта са спасылкай на kp.ru паведамляе Цензор.нет.

Удакладняецца, што спявачка скасавала свой удзел у "Песні года", куды прыязджала на 43 цырымоніі.

Ратару адмовілася выступаць у Расеі, "каб не напружваць сітуацыю і не правакаваць суайчыннікаў".

Праз гэта яна пастанавіла сёлета скасаваць наведванне Расеі і не выступаць не толькі на "Песні года", але і на карпаратыўных мерапрыемствах.

Апошнія навіны