BE RU EN

Пуцін ухваліў вайсковую дактрыну Беларусі ды Расеі

  • 19.12.2018, 21:08

Тэкст дактрыны «саюзнай дзяржавы» не падаецца.

19 снежня прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў распараджэнне аб ухваленні вайсковай дактрыны «саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі. Дакумент апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі РФ.

Дактрына выдадзеная расейскім урадам. Яе тэкст не падаецца.

«Уважаць за мэтазгоднае зацвярджэнне вайсковай дактрыны «саюзнай дзяржавы» пастановай вышэйшага дзяржаўнага савета «саюзнай дзяржавы», - сказана ў распараджэнні Пуціна.

У лютым агенцтва ТАСС паведамляла, што праект вайсковай дактрыны прайшоў папярэдняе ўзгадненне ў Беларусі.

Ураджэнец Беларусі, чалец Савета Федэрацыі Расеі Франц Клінцэвіч адзначаў, што дакумент «саюзнай дзяржавы» «будзе насіць выключна абарончы характар». Паводле ягоных слоў, у Беларусі і Расеі ў плане гарантавання бяспекі павінны быць агульныя інтарэсы.

Апошнія навіны