BE RU EN

Беларускія футбалісты застануцца легіянерамі ў расейскім футболе

  • 19.12.2018, 19:16

Да гэтага пытання вызначылі вярнуцца пазней.

Футбалісты з Беларусі захаваюць статус легіянераў у расейскім футболе. Як стала вядома «СЭ», сёння выканкам РФС абмяркоўваў гэтае пытанне паводле прадстаўлення Міністэрства спорту Расеі, аднак пастанова не прынятая. Такім чынам, беларусы па-ранейшаму будуць трапляць пад ліміт на легіянераў.

Да гэтага пытання вызначылі вярнуцца пазней. У той жа час разгледзяць статус і іншых легіянераў з краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).

Меркавалася, што выканкам унясе змены ў рэгламент. Гэтую прапанову Мінспорту РФ зрабіла ў канцы лістапада, аналагічная ініцыятыва ў дачыненні да хакеістаў з Беларусі раней была падтрыманая КХЛ і ФХР.

Апошнія навіны