BE RU EN

Украіна папярэдзіла аб новым праходзе караблёў праз Керчанскую пратоку

  • 19.12.2018, 18:32

Пра гэта заявіў кіраўнік Рады нацыянальнай бяспекі Украіны Аляксандр Турчынаў.

Украіна рыхтуе новы паход вайсковых караблёў праз Керчанскую пратоку ў Азоўскае мора. Пра гэта ў інтэрв'ю ВВС заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны краіны Аляксандр Турчынаў. Папярэдняя такая спроба скончылася агрэсіяй РФ і захопам трох украінскіх караблёў.

«Гэта для нас прынцыпова. Калі мы спынімся і адступім, то Расея фактычна выканае сваю задачу захопу Азоўскага мора», - заявіў палітык у адказ на пытанне аб новых спробах украінскіх вайскоўцаў прайсці праз Керчанскую пратоку.

Ён дадаў, што з гэтым пытаннем «нельга марудзіць». Кіеў прапануе партнёрам Украіны ўзяць удзел у пераходзе. Са слоў Турчынава, прадстаўнікоў АБСЕ і іншых міжнародных арганізацый запросяць назіральнікамі на ўкраінскія караблі, «каб давесці ўсяму свету, што Украіна і яе матросы не парушаюць ніякіх законаў і міжнародных правілаў».

Апошнія навіны