BE RU EN

«Сфатаграфуйце картку з двух бакоў»

  • 19.12.2018, 12:59

Беларус пакпіў з інтэрнэт-махляра ў сацсетцы.

Напярэдадні Следчы камітэт Беларусі распавёў пра ўзрослую актыўнасці інтэрнэт-махляроў, якія рознымі спосабамі спрабуюць падмануь беларусаў на грошы. У рэдакцыю onliner.by паступіў ліст ад чытача, які днямі апынуўся ў такой сітуацыі, аднак своечасова зразумеў: «што нешта не так», і наважыў пакпіць з «сябра».

Паведамленне прыйшло яму ў «асабістыя» у сацсетцы «Вконтакте» ад імя аднаго з карыстальнікаў са спісу сяброў. Сумневы закраліся адразу. «Мы ніколі не камунікавалі «Вконтакте», а тут яшчэ і просьба дзіўная», - распавёў Сяргей.

Адчуўшы нядобрае, ён аператыўна набраў прыяцелю на мабільны. Той адразу зразумеў, пра што ідзе гаворка: тэлефон ужо разагрэўся ад такіх званкоў: «Мяне ўзламалі». Чытач папрасіў не блакаваць старонку, каб «трохі пакпіць» з ашуканца з інтэрнэту. Працэс не заняў шмат часу, бо ўліковы запіс трэба было тэрмінова ратаваць. Дакладней, патрабавалася прадухіліць фінансавыя страты сяброў.

Апошнія навіны