Дзе ў Беларусі будзе самы дарагі «Аліўе»
- 18.12.2018, 19:17
Пераднавагодняя статыстыка цэнаў на інгрэдыенты традыцыйнага салату.
«Салідарнасць» вывучыла пераднавагоднюю статыстыку коштаў на інгрэдыенты традыцыйнага салату.
Напярэдадні навагодніх святаў наважылі высветліць, у якім рэгіёне краіны традыцыйны «Аліўе» будзе самым дарагім і самым танным.
Разлікі падрыхтаваны на аснове сярэдніх коштаў за лістапад 2018-га. Не выключана, што закупы асноўных інгрэдыентаў для салату ў канцы снежня абыдуцца трохі даражэй. Кошты пазначаны за кілаграм, дзясятак (яйка) і літр (у выпадку з маянэзам).
У сярэднім па краіне набор прадуктаў для «Аліўе» абыдзецца ў 23 рублі 23 капейкі. У снежні мінулага года гэтая сума складала 21 рубель 62 капейкі. За год з усяго спісу трохі патаннела толькі цыбуля, усе астатнія прадукты дадалі ў кошце.
Жыхары Берасцейскай вобласці ў сярэднім выдаткуюць на гэты набор 22,98 рубля.
Віцебская вобласць - 22,69
Гарадзенская вобласць - 22,72
Гомельская вобласць - 22,71
Менская вобласць - 24,57
Менск - 23,16
Магілёўская вобласць - 23,54 рубля.
Такім чынам, самым дарагім «Аліўе» рызыкуе стаць у Менскай вобласці, дзе кампаненты салаты каштуюць на 38 капеек даражэй, чым у сталіцы. Самым бюджэтным пачастунак будзе ў Віцебскай вобласці, дзе набор прадуктаў для яго вырабу абыдзецца на 54 капейкі танней, чым у сярэднім па краіне. А эканомія ў параўнанні з Менскай вобласцю тут складзе 1,88 руб.