BE RU EN

Невядомыя пашкодзілі дзяржаўны помнік у Курапатах

  • 18.12.2018, 17:21

На помніку надрапаў шасціканцовыя зоркі.

На дзяржаўным помніку ў Курапатах невядомыя надрапалі зорку Давіда. Як паведамляе «Радыё Свабода», пра гэта ў сваім «Фэйсбуку» паведаміла адна з аўтараў помніка, скульптарка Вольга Нячай.

Даведка

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў - у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін - у 1953-м. Даследчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы невядомыя - КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Беларусы ўважаюцца за трэціх па ліку ахвяр рэпрэсій у сталінскія часы.

Апошнія навіны