BE RU EN

Стаў вядомы час пачатку абодвух матчаў 1/16 фіналу Лігі Еўропы паміж БАТЭ і «Арсеналам»

  • 18.12.2018, 16:15

У лютым каманды памераюцца сіламі на «Барысаў-Арэне».

Названы час пачатку матчаў 1/16 фіналу Лігі Еўропы 2018/19 паміж барысаўскім БАТЭ і лонданскім «Арсеналам», піша «Прессбол».

У чацвер, 14 лютага, каманды памераюцца сіламі на «Барысаў-Арэне» - стартавы свісток прагучыць а 20:55.

Роўна праз тыдзень, 21 лютага, паядынак у адказ прыме стадыён «Эмірэйтс». Тая гульня пачнецца а 17:55 паводле мясцовага часу (20:55 паводле беларускага).

Апошнія навіны