BE RU EN

Актывісты і сваякі палітвязняў прыйшлі ў будынак ДВП у Менску

  • 18.12.2018, 12:24

Пратэстоўцы патрабуюць спыніць катаванні.

Актывісты і сваякі палітзняволеных сёння прыйшлі ў Дэпартамэнт выканання пакаранняў, паведамляе тэлеграм-канал "Баста".

Яны патрабуюць расследавання катаванняў і пагроз у дачыненні да Іллі Валавіка, Тараса Аватарава, Міхаіла Жамчужнага ды іншых беларусаў, якія знаходзяцца за кратамі паводле сфальсіфікаваных абвінавачванняў. Людзі, якія сабраліся падпісалі адпаведныя звароты на імя кіраўніцтва ДВП.

"Прысутнічаюць журналісты і "ціхары", якія вядуць аператыўныя здымкі.

Людзі, якія сабраліся патрабуюць асабістай сустрэчы з начальнікам ДВП Алегам Маткіным.

Супрацоўнікі ДВП патрабуюць ад актывістаў адысці ад будынка, матывуючы гэта тым, што ён з'яўляецца "рэжымным аб'ектам". Выклікалі АМАП.

Актывісты і сваякі палітзняволеных пакінулі будынак ДВП. Нікога не затрымалі, зварот прынялі", - апублікаваў тэлеграм-канал храналогію падзей.

Апошнія навіны