BE RU EN

Федэрацыі хакея Беларусі мала вусных выбачэнняў за «Касіў Ясь канюшыну»

  • 17.12.2018, 19:31

ФХБ патрабуе ад Нарвэгіі «тлумачэнняў іншага ўзроўню».

Прэс-служба федэрацыі хакея Беларусі выказала пазіцыю наконт памылкі з выкананнем гімна краіны перад матчам турніру ў Нарвэгіі.

«Сітуацыя непрыемная, тым больш што гэта была не адзіная накладка арганізатараў турніру. Там былі іншыя больш дробныя, але сістэматычныя рэчы.

Зразумела, сітуацыя з гімнам - самая абуральная. Мелодыю гімна звяралі з прадстаўніком ФХБ, але пры выкананні яе пераблыталі з нашай мелодыяй закінутай шайбы.

Да апошняга думалі, што яны зразумеюць памылку, але гэтага не адбылося.

ФХБ выклала іх усё ў лісце на імя прэзідэнта Нарвэжскай хакейнай федэрацыі.

Вусныя прабачэнні на адрас дэлегацыі паступілі на месцы, але за такое патрэбныя тлумачэнні іншага ўзроўню», - паведамілі sport-express.ru у прэс-службе федэрацыі.

Апошнія навіны