BE RU EN

Сіноптыкі: Заўтра будзе да -12°С

  • 17.12.2018, 18:27

У заходніх і цэнтральных раёнах Беларусі чакаецца снег.

18 снежня надвор'е Беларусі ў асноўным будзе вызначаць маларухомы атмасферны фронт, толькі на ўсходзе краіны - вобласць падвышанага атмасфернага ціску. Чакаецца воблачна, на ўсходзе з прасвятленнямі, піша Гідрамет.

У заходніх і цэнтральных раёнах снег. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні сярэдні. Тэмпература паветра цягам дня -3… -9°С, уночы на ўсходзе пры праясненнях да -10..-12°С. Атмасферны ціск будзе слаба расці.

Апошнія навіны