BE RU EN

Герашчанка: ЕЗ прыме «Азоўскі пакет» санкцый супраць Расеі пасля дэбатаў

  • 17.12.2018, 17:51

Прэзідэнт Украіны перадаў спісы супрацоўнікаў ФСБ і расейскіх караблёў, якія ўдзельнічалі ў захопе ўкраінскіх суднаў.

Еўразвяз прыме санкцыі супраць Расеі праз агрэсію ў Керчанскай пратоцы пасля правядзення адпаведных дэбатаў. Як піша «Новое время», паведаміла віцэ-спікер Вярхоўнай Рады Украіны Ірына Герашчанка на пасяджэнні пагаджальнай рады парламента.

«Прэзідэнт Украіны перадаў спісы супрацоўнікаў ФСБ і расейскіх караблёў, якія ўдзельнічалі ў захопе ўкраінскіх суднаў для таго, каб супраць іх уводзіліся сектаральныя санкцыі. І мы перакананыя, што Азоўскі пакет санкцый Еўрапейскім Звязам пасля праходжання адпаведных дэбатаў і працэдур будзе прыняты», - сказала яна.

Герашчанка таксама нагадала, што ў панядзелак, 17 снежня, Генасамблея ААН будзе галасаваць за рэзалюцыю аб мілітарызацыі Чорнага і Азоўскага мораў.

Нагадаем, раніцай 25 лістапада памежныя караблі РФ ажыццявілі агрэсіўныя дзеянні супраць трох караблёў ВМС ВС Украіны падчас іх пераходу з порта Адэсы ў порт Марыупаль Азоўскага мора. У выніку тарана памежнага карабля РФ быў пашкоджаны буксір ВМС Украіны.

У гэты ж дзень украінскія караблі былі абстраляныя і захопленыя расейскім спецназам. У выніку сутыкнення з памежнымі сіламі ФСБ РФ у Керчанскай пратоцы раненні атрымалі шэсць украінскіх маракоў.

26 лістапада Вярхоўная Рада прагаласавала за ўвядзенне ваеннага становішча ў абласцях, якія мяжуюць з РФ, размешчаных уздоўж прыднястроўскага адрэзка ўкраінскай-малдаўскай мяжы, уздоўж узбярэжжа Чорнага і Азоўскага мораў.

Апошнія навіны