БАТЭ згуляе ў плэй-оф Лігі Еўропы супраць «Арсенала»
- 17.12.2018, 15:58
У штаб-кватэры УЕФА ў швэйцарскім Ньёне скончылася лёсаванне 1/16 фіналу футбольнай Лігі Еўропы.
Спаборнікам БАТЭ будзе лонданскі «Арсенал», піша tut.by. Былы клуб паўабаронцы барысаўцаў Аляксандра Глеба ўжо быў спаборнікам БАТЭ ў групавым этапе мінулагодняй Лігі Еўропы. Тады лонданцы перамаглі 4:2 у Барысаве і 6:0 у сябе дома.
Цяпер «Арсенал», які пасля працяглай эпохі Арсэна Венгера ўзначаліў гішпанец Унаі Эмеры, займае пятае месца ў чэмпіянаце Англіі.
У Лізе Еўропы «кананіры» атрымалі пяць перамог, двойчы падолеўшы «Карабах» і «Ворсклу» і адзін раз «Спортынг», а таксама адзін раз згулялі са «Спортынгам» унічыю.
Матчы пройдуць 14 лютага ў Беларусі і 21 лютага ў Англіі.
Паводле лёсавання таксама былі складзеныя наступныя пары:
«Вікторыя» Пльзень - «Дынама» Заграб
«Бруге» - «Рэд Бул Зальцбург»
«Рапід» Вена - «Інтэр»
«Славія» - «Генк»
«Краснадар» - «Баер»
«Цюрых» - «Напалі»
«Мальме» - «Чэлсі»
«Шахцёр» - «Айнтрахт»
«Селтык» - «Валенсія»
«Рэн» - «Бэціс»
«Алімпіякас» - «Дынама» Кіеў
«Лацыё» - «Севілья»
«Фенербахчэ» - «Зеніт»
«Спортынг» - «Вільярэал»
«Галатасарай» - «Бенфіка»