BE RU EN

Амбасадары ЕЗ далі «зялёнае святло» эканамічным санкцыям супраць РФ

  • 17.12.2018, 14:08

Эканамічная ізаляцыя Крамля прадоўжыцца.

Амбасадары ЕЗ у панядзелак узгаднілі падаўжэнне эканамічных санкцый супраць РФ яшчэ на паўгода.

Пра гэта ў Twitter паведаміў брусэльскі карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкард Ёзвяк, піша eurointegration.com.ua.

«Амбасадары ЕЗ далі «зялёнае святло» падаўжэнню эканамічных санкцый супраць Расеі яшчэ на паўгода», - паведаміў журналіст. З ягонвх слоў, аб гэтай пастанове будзе афіцыйна абвешчана пазней на гэтым тыдні.

Аб захаванні санкцый супраць РФ на мінулым тыдні на саміце ў Брусэлі дамовіліся лідары дзяржаў-чальцоў ЕЗ. Палітычная пастанова прынятая, нягледзячы на намер Італіі заблакаваць яе.

Як вядома, раней афіцыйны Рым неаднаразова заяўляў аб намерах заблакаваць падаўжэнне санкцый у ранейшым аб'ёме. Паслабленне санкцыйнага ціску - адзін з пунктаў праграмы ўрада Італіі.

Апошнія навіны