BE RU EN

«Леанід Судаленка на агульнасусветным узроўні падняў многія важныя праблемы Беларусі»

  • 17.12.2018, 12:43

БАЖ падвяла вынікі года.

У Менску закончылася штогадовае падвядзенне вынікаў работы найбуйнейшай арганізацыі журналістаў - "Беларускай асацыяцыі журналістаў", паведамляе «Радыё Рацыя».

Лідары арганізацыі згадвалі пра цяжкасці журналісцкай супольнасці для абароны свабоды слова ў Беларусі. Але ёсць і станоўчае; на думку лідаркі гарадзенскага аддзялення БАЖ Вольгі Корсун. Салідарнасць з калегамі застаецца ў прыярытэтах аддзялення, кажа Вольга Корсун:

- Гарадзенскія журналісты праявілі вельмі вялікую салідарнасць са сваімі калегамі з тэлеканала «Белсат», калі выступілі з супольнай заявай у падтрымку і абарону калег Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса, у якіх быў праведзены ператрус, і на якіх хацелі завесці справу.

У Гомельскай філіі найбольш у фінансавым плане пацярпелі журналісты Кастусь Жукоўскі, Андрэй Толчын і Ларыса Шчыракова паводле артыкула 22.9 АК (выраб інфармацыйнай прадукцыі). У Гомелі таксама шмат пазітыўных навін, дзе у 2018 годзе стварылі суполку найлепшай рэгіянальнай структуры, паводле ацэнкі журы БАЖ. Кажа старшыня філіі БАЖ у Гомелі Мікалай Бянько:

- Чалец нашага аддзялення Леанід Судаленка атрымаў з рук міністра юстыцыі Францыі вельмі статутную ўзнагароду - медаль «Роўнасць, Братэрства, Свабода». На агульнасусветным узроўні Леанід Судаленка падняў праблему нашых сябраў - артыкул 22.9 ды іншыя пытанні.

Апошнія навіны