BE RU EN

«Героям Слава»: у Крыме паднялі ўкраінскі сцяг у падтрымку маракоў

  • 17.12.2018, 11:49

Акцыю арганізавалі валанцёры групы InformNapalm у Крымскіх гарах.

У акупаваным Расеяй Крыме паднялі сцяг Украіны ў падтрымку 24-х палонных ўкраінскіх маракоў. Пра гэта паведамляе liga.net са спасылкай на праваабарончы цэнтр "Дія".

Акцыю арганізавалі валанцёры групы InformNapalm у Крымскіх гарах над Ласпінскім перавалам.

Адзін з валанцёраў разгарнуў сцяг Украіны на скале з відам на Фароскую бухту і мыс Сарыч прачытаў вершы сучаснага севастопальскага аўтара паводле матываў "Заповіту" Тараса Шаўчэнкі.

Праваабаронцы паведамляюць, што акцыя закончылася традыцыйным, а з нядаўніх часоў і афіцыйным прывітаннем украінскага войска:

- Слава Україні!

- Героям Слава!

Нагадаем, 25 лістапада 2018 года расейскія акупанты пратаранілі буксір і абстралялі малыя бранякатары на поўдні Керчанскай пратокі. Украінскія караблі захапілі і адбуксавалі ў Керч, а экіпажы ўзялі ў палон. Маракоў павезлі ў Маскву: 21 вайскоўца - у следчы ізалятар Лефартова, траіх параненых - у медчастку ізалятара "Матроская цішыня".

12 снежня ўкраінскія консулы ў Расеі наведалі ўсіх захопленых у палон расейскімі вайскоўцамі маракоў ВМС Украіны.

Апошнія навіны