BE RU EN

Беларуска перамагла ў конкурсе X Factor у Рызе

  • 17.12.2018, 11:41

Гэта першая для Беларусі перамога ў конкурсах X Factor.

Беларуская спявачка Кэці (Kattie) 16 снежня перамагла ў конкурсе X Factor у Латвіі. У суперфінале яна была прызнаная найлепшай паводле вынікаў галасавання гледачоў, паведамляе «Еўрарадыё».

Нашай суайчынніцы ў суперфінале супрацьстаялі квартэт "Baritoni", які заняў другое месца, і гурт "Radio Trio", які быў трэцім.

У паўфінале Kattie спявала песню па-латышску. У суперфінале яна выканала "From This Moment" Шанаі Твэйн, а перад гэтым праспявала песню з мюзікла "Зорка нарадзілася" (у дуэце з Артурсам Груздінсам).

Гэта першая для Беларусі перамога ў конкурсах X Factor. Kattie атрымала 10 000 еўраў і эксклюзіўны кантракт з гуказапісвальным лэйблам Sony Music.

Апошнія навіны