BE RU EN

Мэсі забіў 50 галоў за год 8-ы раз за 9 гадоў

  • 17.12.2018, 11:02

Найлепшым вынікам у кар'еры знакамітага футбаліста і сусветным рэкордам застаецца 91 гол у 2012-м.

«Барсэлона» распляжыла «Левантэ» ў матчы 16-га тура чэмпіянату Гішпаніі (5:0).

Хэт-трык зрабіў нападннік сіне-гранатавых Ліянэль Мэсі. Гэтыя галы сталі для яго 48-м, 49-м і 50-м у гэтым годзе, піша tribuna.com.

31-гадовы аргентынец, пачынаючы з 2010 года, у васьмі з дзевяці выпадкаў забіваў за каляндарны год як мінімум 50 мячоў за клуб і каманду.

Толькі ў 2013 годзе ён забіў 45 галоў. Найлепшым вынікам у ягонай кар'еры і сусветным рэкордам застаецца 91 гол у 2012-м.

Апошнія навіны