BE RU EN

У Падмаскоўі праз снег абрынуўся дах завода

  • 17.12.2018, 10:44

Пад заваламі апынуліся некалькі чалавек, ёсць загінулыя.

Пад заваламі будынка на заводзе ў падмаскоўным Дзяржынскім апынуліся некалькі чалавек. Магчыма, ёсць загінулыя, сцвярджае крыніца «Інтэрфакса» ў аператыўным штабе.

«Паводле папярэдніх звестак, сярод людзей пад заваламі ёсць адзін ці два загінулых. Інфармацыя правяраецца», - сказала крыніца.

Да гэтага моманту выратавальнікам удалося дастаць з-пад завалаў трох чалавек, паведамілі «Інтэрфаксу» ў рэгіянальнай управе МНС РФ. Паводле звестак, унутры могуць заставацца яшчэ чатыры чалавекі.

Стан выратаваных цяжкі, яны шпіталізаваныя.

Раней паведамлялася, што агулам пад заваламі можа знаходзіцца да васьмі чалавек.

Абрынанне адбылося ў вытворчым будынку на плошчы 170 квадратных метраў. З папярэдніх звестак, дах не вытрымаў цяжару снегу.

Апошнія навіны