BE RU EN

Кіраўніцтва Шатландыі падтрымлівае правядзенне другога рэферэндуму аб Brexit

  • 16.12.2018, 20:57

Пра гэта заявіў першы міністр Шатландыі.

Першая міністарка Шатландыі Нікола Стэрджан падтрымлівае ідэю правядзення другога рэферэндуму ў пытанні Brexit, які дазволіў бы насельніцтву Вялікабрытаніі прыняць узважаную пастанову праз больш як два гады з моманту апошняга плебісцыту.

Пра гэта яна заявіла ў нядзелю ў эфіры тэлеканала Sky News, піша capital.ua.

«Я думаю, што павінен быць другі рэферэндум, які дасць людзям магчымасць ва ўсім Злучаным Каралеўстве прыняць пастанову застацца ў ЕЗ, улічваючы ўсё тое, пра што нам стала вядома праз два з паловай гады пасля правядзення рэферэндуму аб Brexit», - сказала яна.

Як інфармавала газета The Times, большасць чальцоў урада Вялікабрытаніі ўважаюць за нежыццяздольнае пагадненне аб умовах Brexit, якога дасягнулі прэм'ер-міністр Злучанага Каралеўства Тэрэза Мэй і лідары Еўразвязу. Пры гэтым, паводле звестак выдання, у брытанскім Кабінеце адкрыта абмяркоўваецца варыянт правядзення новага плебісцыту. Гэтую ідэю ў той ці іншай ступені падтрымліваюць пяць міністраў, у тым ліку кіраўнік Мінфіна Філіп Хамонд і міністр працы і ў справах пенсій Эмбэр Рад.

Рэферэндум аб пытанні выхаду Злучанага Каралеўства з Еўразвязу адбыўся 23 чэрвеня 2016 года. На ім перамогу з вынікам 51,9% атрымалі супраціўнікі еўраінтэграцыі.

Апошнія навіны