BE RU EN

Мірончык прыстрашыў «разабрацца з нарвэжцамі» праз «Касіў Ясь канюшыну»

  • 16.12.2018, 20:07

Амбасадару Беларусі ў Швэцыі і Нарвэгіі не спадабаўся знакаміты гіт «Песняроў», уключаны на хакейным матчы.

Амбасадар Беларусі ў Швэцыі і Нарвэгіі Дзмітрый Мірончык на сваім твітэр-старонцы адрэагаваў на інцыдэнт, які адбыўся перад хакейным матчам Нарвэгія - Беларусь (6:1). Прыймовая старана замест гімна Беларусі ўключыла знакаміты гіт «Песняроў» «Касіў Ясь канюшыну».

- З нарвэжцамі мы разбяромся, каб такое не паўтаралася. А вось хакеістам варта было б павучыцца ў Віялеты Скварцовай і як да гімна ставіцца, і як перамагаць, - напісаў Мірончык.

Нагадаем, летам 2017 года беларуская лёгкаатлетка Віялета Скварцова, якая здабыла золата ў трайным скачку, пакінула п'едэстал гонару праз памылку арганізатараў чэмпіянату Еўропы ў лёгкай атлетыцы сярод юніёраў у італьянскім Грасэта. Падчас цырымоніі ўзнагароджання замест беларускага быў уключаны гімн Босніі і Герцагавіны.

Апошнія навіны