BE RU EN

«Мянчанка» 4-ым разам стала ўладальніцай Кубка Беларусі ў валейболе

  • 16.12.2018, 14:49

Трафей дастаўся клубу трэцім разам запар.

15 снежня ў спарткомплексе «Мапід» у Менску вызначыўся ўладальнік Кубка Беларусі ў валейболе сярод жаночых каманд. Вось ужо трэці год запар трафей адпраўляецца да «Мянчанкі», паведамляе афіцыйны сайт сайт БФВ.

У фінале «Мянчанка» падолела «Камунальнікаў-МДУ» - 3:0 (25:15, 25:14, 25:18).

«Мянчанка» выйграла Кубак Беларусі 3-ці раз запар і 4-й - у гісторыі.

Самым выніковым гульцом фінальнага матчу стала Ганна Грышкевіч («Мянчанка»), якая прынесла сваёй камандзе 17 балаў. У «Камунальнік-МДУ» больш за ўсіх балаў зарабіла Таццяна Холад (9).

Неабыякая барацьба разгарнулася ў матчы за 3-е месца паміж камандамі «Жамчужына Палесся» (Мазыр) і «Прыбужжа» (Берасце). Зыход паядынку вырашыла толькі пятая партыя. З лікам 3:2 (25:19, 22:25, 20:25, 26:24, 16:14) перамагла «Жамчужына Палесся».

Званні найлепшых гульцоў у сваіх камандах атрымалі:

Анастасія Казачэнка (нападніца, «Жамчужыны Палесся»)

Яна Русак (блакавальная, «Камунальнік-МДУ»)

Алёна Федарынчык (лібера, «Мянчанка»).

Апошнія навіны