BE RU EN

Амбасада ЗША павіншавала Украіну са стварэннем аўтакефальнай праваслаўнай царквы

  • 15.12.2018, 21:04

Дыпламаты падтрымалі магчымасць усім украінцам выбіраць самастойна, як вызнаваць сваю рэлігію.

Амбасада ЗША ў Кіеве павіншавала Украіну са стварэннем аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Як піша gordonua.com, пра гэта паведамляецца на старонцы gordonua.com амерыканскага дыпламатычнага ведамства пасля завяршэння аб'яднальнага сабора ў Сафіі Кіеўскай.

«Віншуем Украіну з сённяшнім гістарычным саборам і стварэннем памеснай незалежнай Украінскай праваслаўнай царквы, мы таксама шчыра віншуем мітрапаліта Епіфанія з выбраннем на пасаду зверхніка новай царквы», - паведамляецца ў допісе.

Амерыканскія дыпламаты падтрымалі «магчымасць усім украінцам выбіраць самастойна, як вызнаваць сваю рэлігію».

«Талерантнасць і стрыманасць з'яўляюцца ключавымі для мірнага пераходнага перыяду, каб людзі рознай рэлігійнай прыналежнасці маглі жыць разам у дабрабыце», - адзначылі ў пасольстве.

15 снежня ў Сафійскім саборы ў Кіеве прайшоў аб'яднальны сабор, задачай якога было стварэнне памеснай украінскай праваслаўнай царквы. Падчас сабора абралі зверхнікам адзінай праваслаўнай царквы Украіны мітрапаліта Епіфанія.

Апошнія навіны