Расейцаў хочуць абкласці чарговым паборам
- 15.12.2018, 20:48
Чыноўнікі прапанавалі павысіць ускосныя падаткі.
Міністарка аховы здароўя Расеі Вераніка Скварцова прапанавала павысіць ускосныя падаткі на салёныя і салодкія прадукты, бо рацыён расейцаў стаў «нерацыянальным», піша телеграм-канал «Запретное мнение».
На думку Скварцовай, расейцы ядуць занадта мала гародніны і не апрацаваных мясных прадуктаў, але затое на сваю бяду захапляюцца фастфудамі, у якім залішне і солі, і цукру.
Вырашаць праблему прапануецца ўвядзеннем акцызных падаткаў на напоі, якія змяшчаюць вялікую колькасць цукру, і іншыя шкодныя прадукты.
Чарговы раз ідзе перакрут у патрэбны бок прычынна-следчай сувязі. Замест таго, каб прызнаць праблему недахопу ў збяднелага насельніцтва РФ грошай на карысныя прадукты, у тым ліку тую ж гародніну, іх абвінавачваюць у «кепскім гусце і наяўнасці шкодных звычак», у імя іх жа здароўя абкладваючы чарговым паборам.
Фастфуд і іншая хімія былі апошнім даступным большасці пражыткам. Дзякуючы «празмернаму клопату» кіруючай эліткі пра сваё насельніцтве, неўзабаве і яны стануць далікатэсам.
«Не могуць дазволіць сабе біг-мак і бульбу фры? Хай ядуць мармуровае мяса!»
Гісторыя паўтараецца ў выглядзе фарсу.